За пазыкі сельгаспрадпрыемстваў будуць адказваць чыноўнікі



Прыняты Указ “Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці”. Паводле дакумента, выканаўчыя камітэты мусяць выпусціць для банкаў-крэдытораў аблігацыі на суму запазычанасцяў. Эксперт установы “Стартэгічная думка” Аляксей Харкевіч тлумачыць, адкуль у малочна-пераапрацоўчых прадпрыемстваў з’явіліся пазыкі. 

– Была распрацавана буйная праграма па развіцці малочна-таварнай вытворчасці ў Беларусі. Дзеля гэтага былі выдзелены банкаўскія сродкі. Меркавалася, што іх трэба будзе вярнуць. Аднак распрацаваныя бізнес-планы ажыццявілі, але зусім не так, як гэта было на паперы. У звязку з гэтым утварылася вялікая запазычанасць перад банкамі. Гэтыя пытанні неабходна было неяк вырашаць. І вось цяпер гэта перарадзілася ў новую праграму, дзе ўдзельнічаюць не толькі банкі, але і мясцовыя органы ўлады.

Паводле Аляксея Харкевіча, сума запазычанасцяў малочна-таварных фермаў і пераапрацоўшчыкаў малочнай прадукцыі Гомельшчыны склала 622 тысячы беларускіх рублёў.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель