“Наша міліцыя нас беражэ – спачатку пасадзіць, затым сцеражэ” – рэпартаж Алесі Адамчук



Беларуская вясна 2017 застанецца ў гісторыі Беларусі як вясна пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Народ узбунтаваўся супраць падатку на дармаеда. На Берасцейшчыне з’явіліся новыя  лідары пратэстаў. Адзін з іх –  фермер з Бярозы Аляксандр Кабанаў. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кабанаў лічыць, што беларускаму грамадству замінае не толькі падатак на дармаеда, але і сама цяперашняя ўлада, якая трымаецца толькі на сілавых структурах. Як жартуе Кабанаў, “наша міліцыя нас беражэ – спачатку пасадзіць, затым сцеражэ.” Аляксандр Кабанаў  з двух вясенніх месяцаў – месяц правёў у міліцэйскім пастарунку. Куды перыядычна ізаляваўся для перавыхавання.