Салацце збірае мастакоў
У вёсцы Салацце, што на Гарадзеншчыне, адбудзецца трэці мастацкі пленэр. Мерапрыемства аб’ядноўвае мясцовых мастакоў ды гасцей з замежжа.
Падчас пленэру ствараюцца працы, якія пазней можна пабачыць у розных кутках Гарадзеншчыны. Ініцыятарам мерапрыемства з’яўляецца Юрый Рэмша.
– Мы збіраем сяброў – архітэктараў, мастакоў, дызайнераў. Прыедуць да нас з Менска, Масквы, а таксама з Літвы і Польшчы. Удзельнікі пленэра ствараюць эскізы і працуюць. 8 ліпеня будзе канцэрт і афіцыйнае завяршэнне мерапрыемства.
Пленэр пачынаецца 30 чэрвеня. Да 9 ліпеня, як і штогод, яны будуць працаваць у аграсядзібе „Тры бабры”, што ў вёсцы Салацце.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара