Ровень тэрарыстычнай пагрозы ў Брытаніі падвышаны да максімуму
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясціла пра павышэнні ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў да максімальнага, што азначае непасрэдную пагрозу тэракту.
Нельга выключаць магчымасць таго, што ў Брытаніі ёсць цэлая група людзей, якія маюць дачыненне да тэракту ў Манчэстары, заявіла прэм’ер-міністр.
Да патрулявання вуліц брытанскіх гарадоў падключыцца армія, паведаміла Мэй.
Мэр Лондана Садык Хан таксама выступіў з заявай па слядах трагедыі ў Манчэстары.
“Я хачу запэўніць усіх лонданцаў і гасцей нашага месца, што мы робім усё магчымае, каб абараніць наш горад. Я заклікаю вас захоўваць спакой і паведамляць пра свае падазрэнні ў паліцыю”, – адзначаецца ў заяве Хана.
Раней стала вядома, што ў здзяйсненні выбуху на “Манчэстар-арэне” падазраецца мясцовы жыхар Салман Абэдзі, пра гэта паведаміў кіраўнік гарадской паліцыі Іан Хопкінс.
Тэракт у Манчэстары адбыўся ў панядзелак увечары падчас канцэрту амэрыканскай спявачкі Арыяны Грандэ.
У выніку выбуху на “Манчэстар-арэне” загінулі 22 чалавекі, 59 атрымалі раненні.
Адказнасьць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.