Амерыканскі палітык знайшоў свае карані ў Беларусі і едзе ў Гародню



У пятніцу, 26 траўня, Гародню наведае Лары Каброўскі (Larry Kobrovsky) – амерыканскі юрыст, старшыня Рэспубліканскай партыі ў Чарльстане. Менавіта кандыдат ад Рэспубліканскай партыі сёння працуе прэзідэнтам ЗША. Але не гэты факт нас цікавіць 🙂

Продкі Лары Каброўскага былі з Кобраўцаў, Астрыны, Новага Двара Скідзеля, Азёраў і памежнага Марцінконіса, а таксама з Гародні. 

Шмат прадстаўнікоў роду Каброўскіх загінулі ў выніку Халакосту.

На сустрэчы #uCentry Гародні Лары распавядзе гісторыю сваёй сям’і, абставіны эміграцыі ў Штаты, пакажа даваенныя здымкі беларускіх вёсак і мястэчак Гарадзеншчыны і Лідчыны. І шмат, шмат іншага цікавага з гісторыі Гарадзеншчыны.

На сустрэчу запрашаюць усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і нашага памежнага рэгіёна. Уваход на сустрэчу вольны.

Пачатак сустрэчы з Лары Каброўскім у пятніцу, 26 траўня, а 18.30 #uCentry, вул. Савецкая, 3

Беларускае Радыё Рацыя