Усход, а не Захад



Любоў да Расеі больш прагматычная. Так палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі пракаментаваў вынікі сацыялагічных апытанняў «Беларускай аналітычнай майстэрні». Сацыёлагі агучылі, што амаль 42 адсоткі беларусаў выбіраюць Расею і хацелі б быць у саюзных стасунках з гэтай краінай, а амаль 23% — адказалі, што «безумоўна, у саюзе з Расеяй». Пра гэта падрабязней у праграме. І таксама пра штраф за матэрыял, якога ў эфіры не было, і штраф за каментар у эфіры. Беларускія суды далей штрафуюць журналістаў.