Вандроўкі па Ваўкавышчыне: Чырвоны Груд



Чырвоны Груд – вёска Субацкага сельсавета. Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 годзе фальварак, наплежаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі. На 01.01.2004 года 71 двор, 229 жыхароў. Ёсць крама. Быў клуб. Ёсць рэшткі панскага маёнтка.

Чырвоны Груд — вёска болей-меней вялікая і жывая, тут мала закінутых хат, там-сям па дарозе сустракаюцца жанчыны з дзецьмі.

У самой вёсцы захаваўся будынак маёнтка, але ў добрым стане знаходзіцца толькі адна палова будынка, у якой жывуць людзі, другая палова былога маёнтка разбураецца і мае дрэнны выгляд.

Існуе легенда, што ў былыя часы, чалавек, якога нанялі каб зрабіць печку ў другой частцы дома, нібы знайшоў там золата і ўцёк у Польшчу не дарабіўшы печкі. Так гэта ці не — невядома, але такая чутка ў Чырвоным грудзе ходзіць.

govorim.by