Пікап з гомельскімі нумарамі ўрэзаўся ў аўтобус: трое загінулых
Увечары 27 траўня ў Пермскай вобласці ў Бярэзніках на вуліцы Пяцілеткі пікап з гомельскімі нумарамі (AI **** – 3, дзе 3 – гэта Гомельская вобласць), пратараніў на сустрэчнай паласе двухсекцыйны пасажырскі аўтобус вытворчасці Менскага аўтазавода.
Як распавялі ў прэс-службе ГУ МУС па Пермскім краі, адбылося гэта ў 150 м ад дома № 150 па вуліцы Пяцілеткі.
У выніку, загінулі 29-гадовы кіроўца Mitsubishi L200 і яго пасажыры 1983 і 1985 гадоў нараджэння.
Акрамя таго, параненыя яшчэ два чалавекі з пікапа – мужчыны 1973 і 1969 г.н., а таксама двое чалавек, якія знаходзіліся ў момант удару ў салоне аўтобуса: 57-гадовая жанчына і 36-гадовы малады чалавек.
Як пішуць карыстальнікі сацсетак, загінулыя былі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і прыехалі ў Пермскі край на вахту.