Відэаверш: малады паэт з Воршы чытае верш “За Катынь!”



Аляксандр Макарэвіч, малады паэт з Воршы”, напісаў верш “За Катынь!”  пра сталінскія расстрэлы.

Аляксандру Макарэвічу 24 гады, ён нарадзіўся і жыве ў Воршы.

Аляксандр Макарэвіч гаворыць: „Чаму гэтая тэматыка і па-руску? Першае: мне сорамна за нашых «пераможцаў», тых, якія нават фронта не бачылі. Вы цудоўна разумееце, пра каго я. Нацызм прынёс страшныя беды, і ўзгадайце, як Германія вымольвала дараванне. У дадзеным выпадку мы маем ганьбу. Абвінавачвалі  нацыстаў, а самі апынуліся з таго ж цеста. Па-другое, я хачу данесці гэтую думку для тых, хто яшчэ вагаецца ў разуменні  маштабаў трагедыі не толькі Катыні, але і наогул крывавай лапы НКВД”.

Малады аўтар чытае верш на Кабыляцкай гары – месцы масавых расстрэлаў у Воршы ў часы СССР.   

Беларускае Радыё Рацыя