Аляксандра Сасновіч удала стартавала на „Ралан гарос”
Аляксандра Сасновіч удала стартавала ў Францыі на прэстыжным тэнісным турніры „Ралан гарос”. У першым крузе беларуска (на сёння 96-я ракетка свету) перамагла больш рэйтынгавую швайцарку Вікторыю Галубіч (63-ы нумар класіфікацыі). Для перамогі Аляксандры Сасновіч спатрэбіліся тры сеты – 4:6, 7:5, 6:3.
Суперніцай Сасновіч у наступным раўндзе станавілася пераможца пары Шуай Чжан (Кітай, 34-ы нумар ВTA) — Донна Векіч (Харватыя, 74-ы нумар ВTA). У гэтай пары перамагла кітайская тэнісітка, з якой і пазмагаецца беларуска далей.
Беларускае Радыё Рацыя