Першая Камунія ў Глыбокім (фотарэпартаж)
У нядзелю, 28 траўня, 59 каталіцкіх дзетак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прынялі першую ў сваім жыцці Камунію. Да яе яны рыхтаваліся цягам двух год. Напярэдадні ў суботу хлопчыкі, дзяўчынкі і іх бацькі мелі споведзь, а ў нядзелю ўдзельнічалі ў Святой імшы, падчас якой прынялі Цела Хрыста. Гэтым эўхарыстычным абрадам яны наблізіліся да Бога.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара