Улады Гародні забаранілі Саюзу палякаў пікет у абарону польскамоўных школ



Гарадзенскія ўлады не дазволілі прадстаўнікам Саюза Палякаў правесці пікет  супраць зменаў у кодэкс аб адукацыі, які пагаршае навучальную сітуацыю для польскіх школ.

Перад гэтым прайшла акцыя па зборы подпісаў сярод бацькоў навучэнцаў польскіх школ з патрабаваннем адмяніць такія праўкі, бо інакш польскія школы згубяць свой статус, і частка прадметаў будзе выкладацца хутчэй за ўсё па-расейку. Гэта тычыцца двух школ: у Гародні і Ваўкавыску.

Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс так пракаментавала адмову на заяўку ў правядзенне пікета:

— Вось гэтыя ўсе фактары змусілі да таго, каб скласці заяўку на правядзенне акцыі. Мы хацелі гэта зрабіць у легальнай форме, каб ніхто нас потым не дакараў, што мы праводзім нелегальную акцыю. Мы атрымалі адмову. Улад матывавалі яго пунктам 5 — форма складання заяўкі. Заяўку мы складалі на падставе той формы, на якую атрымлівалі згоду. Акцыя мела праходзіць у Каложскім парку — там, дзе выдзелена месца для правядзення ўсіх акцый.

Пікет за адмену правак у кодэкс аб адукацыі,  Саюз палякаў планаваў на 2-га чэрвеня. Ня гледзячы на гэта, „Саюз палякаў будзе працягваць абарону школаў з польскай мовай навучання,”— сказала Анжэліка Борыс.

Таксама актывісты Саюза чакаюць адказу на зварот, ад адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя