У магіле польскага генерала знайшлі парэшткі 7 чалавек
У Польшчы раскрыта магіла загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 59-гадовага польскага генерала Браніслава Квяткоўскага. Пры эксгумацыі ў генеральскай магіле былі знойдзеныя парэшткі яшчэ сямі чалавек.
Фота ЕРА
Самалёт Ту-154 прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага ў 2010 годзе пацярпеў крушэнне пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Смаленск-Паўночны, нагадвае РИА Новости. На яго борце былі 96 чалавек: гэта восем членаў экіпажа і 88 высокапастаўленых пасажыраў, якія ляцелі на жалобныя мерапрыемствы ў Катыні. Усе яны загінулі.
Генерал Квяткоўскі займаў пасаду аператыўнага камандуючага польскага войска. Яго ўдава Крысціна Квяткоўскага пацвердзіла, што ў магіле яе мужа выявілі часткі целаў іншых ахвяраў авіякатастрофы, у тым ліку ўжо эксгумаваныя.
Эксгумацыя праходзіць у рамках новага расследавання прычыны крушэння самалёта Ту-154, якое праводзіцца ў Польшчы.
У лістападзе 2016 года першымі былі эксгумаваныя парэшткі прэзідэнта Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі. Прэзідэнцкая пара была пахавана ў саркафагу, што знаходзіцца на тэрыторыі Каралеўскага замка Вавель у Кракаве. Пры гэтым раней было ўстаноўлена, што два чалавекі былі пахаваны ў магілах не пад сваімі імёнамі.
Польскай пракуратуры трэба будзе правесці эксгумацыю парэштак яшчэ 72 чалавек. Гэта тыя, хто не быў крэміраваны.
Намеснік генеральнага пракурора Польшчы Марэк Пашчонек ў красавіку 2017 года адзначыў, што пракурорскія работнікі выявілі шэраг парушэнняў пры правядзенні пахаванняў. У прыватнасці, былі выпадкі, калі ў магілах некаторых ахвяр знаходзілі фрагменты целаў іншых людзей.
Пры гэтым памылкі пры пахаванні і ідэнтыфікацыі дапушчаныя ўжо ў Польшчы, а не ў Расеі. У Расеі, як адзначыў расейскі амбасадар у Варшаве Сяргей Андрэеў, парэшткі ахвяраў авіякатастрофы знаходзіліся ўсяго тры дні. Тут працэдуры ідэнтыфікацыі толькі былі пачаты. Масква зыходзіла з таго, што ўсе працэдуры па апазнанні і правядзенні ДНК-экспертыз будуць праведзены ўжо ў Польшчы.
Фото: Reuters