Справа 1936 г. “Антысавецкі анекдот коштам у пяць гадоў лагероў”



Антысавецкія анекдоты з’явіліся амаль адразу пасля прыходу да ўлады бальшавікоў. У пэўнай ступені анекдоты гэтыя адлюстроўвалі грамадскую думку пра савецкую ўладу, і думка гэтая далёка не заўсёды была станоўчай.

Савецкая Дзяржбяспека выдатна разумела: улада можа быць жорсткай, бязлітаснай, нават жахлівай – але толькі не смешнай. Менавіта таму самымі  ўважлівымі слухачамі антысавецкіх анекдотаў яшчэ з ленінскіх часоў былі сексоты спецслужбаў. Калі ў брэжнеўскія ці андропаўскія часы за “палітычны анекдот” маглі проста выгнаць з працы, то за часамі Сталіна з такімі гумарыстамі абыходзіліся куды больш жорстка.

Арышт нашага земляка, гамяльчаніна Марка Ільіча Эткінда, як і мае быць, пачаўся з даносаў, якія амаль сінхронна паступілі ва Упраўленне Нежынскага НКВД 6 лютага 1936 года.

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ

Немец Лиза Абрамовна, 1914 г. р., украинка, обойщица, неимущая, образование низшее, член ВКП (б) с 1931 г., председатель Союза Госторговли.

Эткинда Марка Ильича я знаю с конца 1935 г. (…) Неоднократно мне приходилось от Эткинда слышать анекдоты, большинство которых носили самый отъявленный контрреволюционный характер. Содержание анекдотов я сейчас уже не помню (…)

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ

Горный Михаил Лазоревич, 1903 г. р., еврей, студент Нежинского пединститута, неимущий, беспартийный.

Об антисоветской деятельности Эткинда Марка Ильича я могу сказать следующее. Эткинд систематически занимался сочинением и распространением контрреволюционных троцкистских анекдотов среди профсоюзной массы. Мне лично неоднократно приходилось присутствовать при том, когда Эткинд рассказывал в присутствии некоторых беспартийных членов профсоюза контрреволюционные анекдоты, я припоминаю сейчас один из таких анекдотов, который Эткинд рассказывал в 1935 году в присутствии меня и других лиц, фамилий которых сейчас не помню. Анекдот, который Эткинд рассказывал, явно контрреволюционного характера, направлен на компрометацию вождя партии и рабочего класса (…)

Даносы на антысавецкага анекдотчыка сталі для мясцовага НКВД вельмі дарэчнымі. У СССР набірала абароты барацьба з трацкістамі, бухарынцамі і іншымі фашыстамі. А то па заданні каго той Эткінд мог прыдумляць і распаўсюджваць анекдоты, скіраваныя на кампраметацыю правадыра партыі і рабочага класа?!

Марка Ільіча неадкладна арыштавалі…

ИЗ АНКЕТЫ ОБВИНЯЕМОГО

Эткинд Марк Ильич, 1897 г. р., место рождения – г. Гомель, профессия – экономист, социальное положение – служащий, еврей, образование низшее, беспартийный, неимущий.

(…)

Троцкист, регулярно проводил контрреволюционную троцкистскую агитацию среди беспартийных членов профсоюза, что выражалось в форме сочинения и распространения контрреволюционных троцкистских анекдотов

(…)

Обвиняется в совершении преступлений, предусмотренных ст. 54-10 УК УССР.

Віна Эткінда яшчэ не была даведзеная, яшчэ не паспеў нават высахнуць атрамант на першых аркушах следчай справы, але арыштаванага ўжо выключылі з прафсаюза і выгналі з працы.

На першым жа допыце Марк Ільіч, вядома ж, цалкам вызнаў сваю віну; у НКВД працавалі сапраўдныя прафесіяналы, якія, пры жаданні, маглі б дамагчыся і вызнання ў замаху на жыццё таварыша Сталіна…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ОБВИНЯЕМОГО ЭТКИНДА М. И.

(…)

ВОПРОС: Расскажите, гр. Эткинд, о ваших связях как с контрреволюционерами троцкистами? (…)

ОТВЕТ: В 1927-28 г. в г. Нежин прибыла известная мне до этого гражданка Завистовская Анна (…) В узком кругу, Завистовская рассказала мне и другим, что она жила в Ленинграде, работала секретарем парткома фабрики «Скороход», училась в одном высшем учебном заведении и что у них там была одна крупная зиновьевская организация, в которой она принимала участие (…) Спустя некоторое время я был завербован Завистовской и получил задание дискредитировать вождей партии и рабочего класса (…)

Па хуткім часе Эткінд, аднак, ачомаўся ад шока першых допытаў і нават паспрабаваў перайсці ў наступ: маўляў, усе абвінавачванні яго ў “трацкізме” – інсінуацыі, якія распаўсюджваў савецкіх чыноўнік Берзін, вядомы антысеміцкімі настроямі.

У НКВД выдатна разумелі, што даць годны адлуп подламу Марку Ільічу Эткінду, які наўмысна заблытвае следства нейким там антысемітызмам, павінен менавіта яўрэй. Падабраць такога было нескладана…

ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА СВИДЕТЕЛЯ КЕНИНА ЛАЗАРЯ АРОНОВИЧА

(…)

ВОПРОС: Скажите, свидетель Кенин, в чем выразилась попытка троцкиста Эткинда в компрометации нового директора завода № 3 члена партии Берзина?

ОТВЕТ: (…) Эткинд в процессе разговора со мной и Гекзелем стал доказывать, что Берзин антисемит, так как Берзин в процессе беседы с Эткиндом жаловался, что на заводе слишком много евреев. Естественно, это обстоятельство является выдумкой троцкиста Эткинда с целью компрометации коммуниста, присланного нам на должность директора завода (…)

Справа антысаветчыка, які прыдумляў і распаўсюджваў анекдоты па асабістым заданні Троцкага, была відавочнай. Праз два месяцы справу перадалі ў суд.  Толькі з пратаколу судовага паседжання стала вядома, што за антысавецкі анекдот расказваў Эткінд.

ВОПРОС К СВИДЕТЕЛЮ ГОРНОМУ МИХАИЛУ: расскажите суду, какой именно контрреволюционный анекдот рассказывал вам подсудимый?

ОТВЕТ: Я не могу распространять контрреволюцию.

ВОПРОС К СВИДЕТЕЛЮ ГОРНОМУ МИХАИЛУ: Суд настаивает на том, чтобы вы привели содержание антисоветского анекдота.

ОТВЕТ: Подсудимый троцкист и махровый враг советской власти Эткинд рассказывал следующий анекдот, с содержанием его я не согласен. У Кремлевской стены стоит часовой, охраняет Мавзолей товарища Владимира Ильича Ленина. К Мавзолею подходит Рабинович и просит дать немного денег. Часовой ему говорит – вы что, с ума сошли, товарищ Владимир Ильич Ленин давно умер. А Рабинович ему отвечает: мол, всегда у вас так, если коммунистам нужно, то Ленин всегда живой, а если бедный еврей просит помощи, так Ленин уже умер!»

Савецкі суд ацаніў дасціпнасць антысавецкага гумарыста Марка Ільіча Эткінда, як і мае быць…

ВИРОК

Імям Українськой Социалістічної Радянської Республикі

1936 року мая 22 дня

Спецколегія Чернигівського облсуду

(…)

ПРИГОВОРИЛА

Эткинда Марка Ильича к лишению свободы в отдаленных местах Союза ССР сроком на семь лет с поражением в правах сроком на пять лет.

Праўда, асуджаны падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд, які выявіў нетыповы для таго часу гуманізм і знізіў тэрмін турэмнага пакарання да пяці гадоў лагероў.

Марк Ільіч сумленна адбыў лагерны тэрмін, дажыў да часоў “рэабелітанса” і нават падаў дакументы на перагляд справы. У чым яму нават за вегетарыянскімі хрушчоўскімі часамі было адмоўлена. Бо савецкая ўлада выдатна разумела, што можа паўставаць у вачах грамадзянаў якой заўгодна, але толькі не смешнай…

* * *

У наступнай перадачы я раскажу, як адно толькі сведчанне падчас допыту ў НКВД цягнула за сабою дзясяткі арыштаваных і расстраляных.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу “П-14753”