У Пскоўскай вобласці мікрааўтобус з беларусамі ўрэзаўся ў бетонны блок
У Пушкінагорскім раёне Пскоўскай вобласці Расеі ў ноч на сераду адбылося смяротнае ДТЗ. Мікрааўтобус з беларускімі грамадзянамі ўрэзаўся ў бетонны блок.
Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на маршруце Санкт-Пецярбург – Невель мікрааўтобус, які ехаў з Санкт-Пецярбурга ў Менск, наехаў на бетонны блок. Кіроўца мікрааўтобуса растлумачыў, што рухаўся за вялікагрузам і не звярнуў увагі на папераджальныя знакі пра штучны аб’езд, у выніку чаго здзейсніў наезд на жалезабетонны блок.
У мікрааўтобусе знаходзілася 9 асобаў. Як піша выданне «Пскоўская стужка навін», кіроўца і пасажыры мікрааўтобуса – беларусы. У выніку аварыі пацярпела 4 асобы, 1 асоба загінула.
Паводле auto.tut.by