Праз сем гадоў Стынг ізноў заспявае ў Менску
Праз сем гадоў Стынг ізноў прыедзе ў Менск. Канцэрт адбудзецца 8 кастрычніка ў „Менск-Арэне”.
Знакаміты музыка прывязе ў беларускую сталіцу праграму „57th & 9th”, з якой ён адправіўся ў сусветнае турнэ.
Беларускія прыхільнікі змогуць ацаніць новую праграму і пачуць любімыя хіты.
Новы студыйны альбом Стынга пад назвай „57th & 9th” выйшаў 11 лістапада 2016 года. Менавіта яго прэзентуе музыкант падчас гастроляў. Ужо адбыліся канцэрты ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы.
Наперадзе выступы ў Аўстрыі, Эстоніі, Венгрыі, Македоніі, Расеі, Польшчы, Літве, Украіне і Беларусі.