Слонімскай сінагозе – 375 гадоў



Вялікай сінагозе Слоніма – 375 гадоў. Гэта самы стары помнік горада над Шчарай. Вялікая сінагога ў Слоніме была ўзведзена ў 1642 годзе ў гістарычным цэнтры горада ў сістэме яго абарончых збудаванняў.  

У 1881 годзе сінагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу пасля пажару, на ахвяраванні прыхаджан, дзейнасць сінагогі была адноўлена, хаця мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазволу.

Пасля Другой сусветнай вайны сінагога выкарыстоўвалася пад склады, крамы і кафе.

У 2001 годзе самы стары помнік быў перададзены ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. Тут меркавалася адкрыць рэспубліканскі музей яўрэйскага мастацтва. Пэўны час яна рэстаўравалася, але зараз усё спынілася. Сінагога ў цэнтры Слоніма паціху разбураецца.

І калі сур’ёзна не заняцца рэстаўрацыяй – помнік у любы час можа рухнуць.

Беларускае Радыё Рацыя