ААН назвала шакуючыя лічбы ахвяр на Данбасе
За апошнія 3 гады ахвярамі расейскай агрэсіі на Данбасе сталі больш за 10 тысяч чалавек, з іх каля 2 тысяч страцілі жыццё. Такія звесткі абнародавала Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, перадае dialog.ua.
Так, па дадзеных міжнароднай арганізацыі, з красавіка 2014 па травень 2017 года на ўсходзе Украіны з-за вайны загінулі каля 2 тысяч мірных грамадзян, ад 7 да 9 тысяч былі параненыя. Характэрна, што ў большасці выпадкаў да гібелі і траўміравання грамадзянскага насельніцтва прыводзілі абстрэлы, а таксама падрывы на мінах і іншых выбухованебяспечных прадметах.
У ААН адзначылі, што па сканчэнні 3 гадоў мірныя жыхары Данбаса працягваюць пакутаваць ад вайны. Толькі з сакавіка па май 2017 года ахвярамі расейскай агрэсіі сталі 178 мірных украінцаў, 35 з іх загінулі. Таксама ў ААН выказалі занепакоенасць з-за частых выпадкаў сэксуальнага гвалту на акупаваным Данбасе.