Аляксандра Сасновіч пакідае „Ралан гарос”
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч саступіла ў другім раўндзе турніру серыі Вялікага шлема ў Парыжы кітаянцы Чжан Шуай – 2:6, 6:4, 3:6. Матч 98-й ракеткі свету з прадстаўніцай Паднябеснай атрымаўся упартым. У другім сэце беларуска змагла перахапіць ініцыятыву, але не здолела развіць свой поспех у трэцяй партыі. Чжан Шуай зрабіла брэйк на падачы Аляксандры Сасновіч і перагуляла яе ў абмене ўдарамі з задняй лініі. У першым раўндзе адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска абыграла прадстаўніцу Швейцарыі Вікторыю Галубіч.
Беларусь засталася без прадстаўнікоў на „Ралан гарос”
Беларускае Радыё Рацыя