«Берасцейская Жанна д’Арк» — рэпартаж Міколы Ляшкевіча



Акцыі пратэстаў супраць дэкрэта аб дармаедстве ў Берасці збіралі ад некалькіх дзесяткаў да амаль тысячы чалавек. На вулічных маршах і пікетах з’яўляліся і новыя лідары, сярод якіх трыццацігадовая грамадская актывістка Наталля Папкова. Яна заўсёды знаходзілася ў эпіцэнтры пратэстаў і пазнаць яе можна было па бел-чырвона-белым сцягу, які Наталля накідвала на плечы.