У Кіеве з’явіцца праспект Рамана Шухевіча



Кіеўская гарадская рада ў рамках дэкамунізацыі 1 чэрвеня перайменавала праспект імя Ватуціна ў праспект Шухевіча.

Мікалай Ватуцін – савецкі вайсковы начальнік, генерал арміі. У канцы лютага 1944 года быў цяжка паранены ў баі з украінскім антысавецкім атрадам Украінскай паўстанцкай арміі. Паводле іншай версіі трапіў пад абстэл немцаў, якія вырваліся з акружэння. Памёр у кіеўскім вайсковым шпіталі, быў пахаваны ў кіеўскім Марыінскім парку. У сакавіку 2015 года 85-гадовая дачка Ватуціна Елена звярнулася да расейскіх уладаў з просьбай перанесці парэшткі яе бацькі з Кіева на Федэральныя вайсковыя могілкі ў падмаскоўных Мыцішчах.

Раман Шухевіч – украінскі палітычны і вайсковы дзеяч, кіраўнік з 1943 года АУН (Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў) і галоўнакамандуючы Украінскай паўстанцкай арміі з студзеня 1944 года да гібелі ў 1950-ым. 

За перайменаванне праспекту прагаласавалі 69 дэпутатаў з намінальных 120. На паседжанні рады прысутнічаў народны дэпутат Юры Шухевіч – сын галоўнакамандуючага УПА. Ён падзякаваў дэпутатам за прынятае рашэнне.

Беларускае Радыё Рацыя