Сёння абяруць кіраўнікоў дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю



Сёння маюць быць абраныя старшыня і віцэ-старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю. Як паведаміў адзін з чальцоў ў дэлегацыі, шведскі дэпутат Крыстафер Ф’елнэр, сёння пройдзе ўстаноўчая сустрэча чальцоў  дэлегацыі. Склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю быў абраны Еўрапарламентам 17 ліпеня на пленарным пасяджэнні ў Страсбуры. Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за дзесяць гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі еўрадэпутат Філіп Качмарак, які не быў пераабраны ў новы склад.

Беларускае Радыё Рацыя