Праваслаўная парафія ў Ячне запрашае дзяцей на летнік
Некалькі свабодных месцаў засталося для тых, хто хоча правесці канікулы ў сакольскай праваслаўнай вёсцы. Летнік накіраваны на дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў.
З 21 па 30 ліпеня ўдзельнікі будуць пазнаваць цікавыя месцы паўночнай Сакольшчыны са сваёй унікальнай гістарычнай і культурнай афарбоўкай, кажа настаяцель прыхода ў Ячне Пятро Ганчарук.
– Сам летнік цікавы, бо будзе праходзіць у Ячне ў суседстве з праваслаўнай царквой. Займацца з дзецьмі будзе моладзь. Яны пастараюцца зрабіць так, каб дзеці не сумавалі. Тут будуць праходзіць такія мерапрыемствы, якія ў звычайных летніках не адбываюцца. Запланаваны і цікавыя паездкі.
Даход з летніка будзе прызначаны на рамонт купала царквы ў Ячне. Усю падрабязную інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў Брацтва праваслаўнай моладзі ў Беластоку.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя