Начная чытанка ў кнігарні «ЛогвінаЎ»
Хто такі найперш Ігар Бабкоў: паэт, празаік, мысляр, універсітэцкі выкладчык? Начная чытанка яго другой кнігі прозы «Хвілінка» прайшла ў Менску, у кнігарні «ЛогвінаЎ».
Гавораць аўтар кніг і культуролаг Максім Жбанкоў:
– Мне вельмі цікава тое, што робіць Ігар Бабкоў. Гэта абсалютна ўнікальны голас, гэта фантастычна цікавы талент, перадусім таму, што ён не імкнецца існаваць у якасці сучаснага беларускага літаратара. Гэта перадусім мысляр і гэта той самы выпадак, калі гэтае слова як найбольш дарэчы.
Ігар Бабкоў: Я не празаік, я – паэт. Пісанне прозы – гэта такі трошачкі канцлагер. І вось восем год я ў гэтым канцлагеры праіснаваў. Я доўга не мог паверыць, што гэта, сапраўды – канец. Своеасаблівыя такія фантомныя болі.
Начная чытанка другой кнігі «Хвілінкі» у кнігрні супала з днём нараджэння Ігара Бабкова. Таму да віншаванняў далучыліся ўсе прысутныя на імпрэзе.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя