Смяротнае ДТЗ у Менску: загінулі дзве жанчыны



Дзве жанчыны загінулі ў выніку ДТЗ, якое адбылося 3 чэрвеня прыблізна а 10-й гадзіне раніцы на сталічнай вуліцы Свярдлова. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксей Клімовіч.

Фота Следчага камітэта

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Audi А4 ехаў па вуліцы Свярдлова з боку праспекта Незалежнасці і на пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на двух жанчын (1953 і 1970 гадоў нараджэння), пасля чаго ўрэзаўся ў будынак.

У выніку ДТЗ абодва пешаходы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння.

tut.by