«Культура на сходах музея»



З культурай да жыхароў выйшлі ў Гайнаўцы. Побач мясцовага Беларускага музея праходзіць этнаграфічны фэст «Культура на сходах музея». Удзельнікі імпрэзы могуць паслухаць музычныя калектывы з Беласточчыны і Беларусі, паглядзець стэнды з рукадзеллем, пакаштаваць беларускіх страў ды паспрабаваць свае сілы ў відах народнай творчасці. Кажа інструктарка па ткацтве са Старога Ляўкова, што на Гайнаўшчыне, Ірына Ігнацюк:

-Якраз гэтыя кросны для ткацтва дываноў. Перадусім да гэтага трэба меце ахвоту, бо такая справа вымагае шмат часу. Таму ад пачатку варта прадумаць, што ты хочаш зрабіць, якая будзе аснова, які ўзор, якія ніткі. 

[Not a valid template] 

Галоўнай зоркай вечару будзе менскі гурт «Re1ikt».

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара