Берасцейцам распавялі пра гісторыю мясцовага замка



Берасцейцам распавялі пра гісторыю мясцовага замка, які знаходзіўся ў раёне цяперашняй Берасцейскай крэпасці. Дзякуючы мясцовым курсам «Мова нанова», з лекцыяй на занятках выступіў кіраўнік фонду «Фартыфікацыя Берасця», архітэктар і даследчык Андрэй Верабей:

— Я перахварэў больш дзесяці гадоў таму нейкімі адбудовамі, і, калі мы нават кажам пра нейкую «адбудову», дык рабіць гэта трэба вельмі і вельмі асцярожна тактычна рабіць. Па-другое, канешне вывучэнне, даследаванне і, пры магчымасці, кансервацыя. Гэта трэба папулярызаваць, паказваць. Але, ка тыя ідэі былі, вось давайце зруйнуем крэпасць, адбудуем нанова Берасце, дык гэта, даруйце, трызненні, якія не адпавядаюць ані нашым айчынным нарматыўным дакументам, ані айчыннай практыцы.

Грунтоўных археалагічных даследаванняў перыяду ВКЛ і Рэчы Паспалітай калі існаваў замак на месцы ягонага знаходжання не вялося. Цяпер, тамака можна ўбачыць толькі закансерваваны раскоп драўлянага горада XIII стагоддзя – музей «Бярэсце».

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце