У Берасці адбылася медыя-школа ’’Віртуальнасць для рэальнасці’’



Каля двух дзесяткаў чалавек прымае ўдзел у Берасці ў медыя школе ’’Віртуальнасць для рэальнасці’’.

Яе ладзяць сябры моладзевай арганізацыі ’’Аазіс’’. На дадзены момант ужо прайшлі першыя дзве сустрэчы на тэму ’’Асновы фотамастацтва і фотатэхніка’’, – распавяла адная з галоўных арганізатараў медыя школы Ірына Мароз:

– Людзі тыя, хто прыйшоў вельмі заматываваныя. Наш першы лектар быў акадэмічна падрыхтаваны. Шмат што распавядаў. Магчыма, не хапіла першы раз практыкі. Варта працытаваць словы аднаго з удзельнікаў, што “фізічна не хапіла сілаў,  неверагодна стомленыя, але вельмі задаволеныя.

Атрыманыя веды ўдзельнікі павінны будуць адлюстраваць у хатнім заданні – знайсці шэраг сацыяльна вострых праблемаў гораду і паспрабаваць іх зафіксаваць з дапамогаю фатаздымкаў.

* * *

У Берасці запрашаюць прыняць удзел у медыя-школе ’’Віртуальнасць для рэальнасці’’. Яна возьме свой старт 1 лістапада і будзе ўключаць шэраг заняткаў на тэму прасоўвання ў Інтэрнэце відэа-ролікаў, флэш-анімацыі, фатаздымкаў і выкананне ўдзельнікамі шэрагу самастойных і групавых заданняў па актуальных для горада пытаннях. Прадстаўнік берасцейскай моладзевай ініцыятывы ’’Аазіс’’ Ірына Мароз распавяла, хто можа стаць удзельнікам медыя-трэнінгаў:

– Канешне, мы запрашаем усю актыўную моладзь і пакуль неактыўную, але якая хацела б неяк паспрабаваць сябе ў медыя-праектах і нейкіх іншых. Яны могуць даслаць сваю анкету на нашу паштовую скрыню і мы будзем запрашаць іх да ўдзелу.

Асноўны крытэр адбору ўдзельнікаў – гэта іх матывацыйны ліст і запатрабаванне ў грамадскай актыўнасці. Трэнінгі пераважна разлічаны на моладзь, аднак жорскіх узроставых абмежаванняў няма. Запыт на атрымання анкеты і больш падрабязнай інфармацыі варта накіроўваць на адрас [email protected]

Беларускае Радыё Рацыя