За паўстагоддзе «Ленін» вырас на 25 метраў



Да 100-годдзя пралетарскага правадыра Іванаўскае лясніцтва, што ў Берасцейскай вобласці, зрабіла свой унёсак у „агульную камуністычную справу”. Ля вёскі Ляскавічы з’явіўся надпіс «Ленін».

– Гэта не было ўказаннем зверху, – успамінае ляснік Міхаіл Маліч. – У 60-х гадах нявыкарыстаныя сельхозземлі перадалі ў лясніцтва. І ляснічы-франтавік Васіль Сцяпанавіч Падалінскі выступіў з ініцыятывай выкласці з дрэў надпіс „Ленін”. Ігліца хвоі цямней, чым лісты бярозы. Да таго ж калі бяроза скідае лістоту, хвоя застаецца зялёнай і надпіс таксама вылучаецца. Увосень надпіс найбольш прыгожы – жоўты на зялёным фоне.

Саджанцы бяроз ў 1963 годзе былі вышынёй 50 см, а соснаў – 14 см. І гэты год быў абраны невыпадкова. Праз сем гадоў, акурат да 100-годдзя „правадыра” – у 1970 годзе, пасадка перайшла ў катэгорыю «лясное насаджэнне».

Цяпер хвоі і бярозы выраслі да 23 – 25 метраў. Можна сказаць, што Ленін з „акцябронка” стаў камсамольцам. І шнар на літары «Л» стаў глыбей. Але атрыманы ён не ў бітвах. Гэта дарога мясцовага значэння, якую можна смела назваць „дарогай Ільіча”, шырынёй 4 метры. Яна тут была першапачаткова.

– Літара «Л» самая высокая – 160 метраў па вертыкалі, астатнія – 150 метраў. Па гарызанталі ўсе літары па 20 метраў, – працягвае Міхаіл Ціханавіч. – Сок з бяроз не бяруць. Гэта прыродаахоўнае насаджэнне. Праводзім санітарную высечку, прыбіраем сухастой, чысцім лес ад захламленасці.

Фота tut.by

Каб надпіс захаваць, замест усохлых дрэў, калі спатрэбіцца, высадзяць новыя.

– Сярэдні ўзрост бярозы – 60 гадоў, але яна можа стаяць і да 100 гадоў, – кажа ляснічы. – Калі ўсохне, то высадзяць 3 – 5-гадовыя саджанцы, каб надпіс захавалася. Ўсё ж гэта было зроблена рукамі чалавека.

kp.by