Кобрыньскі самазвал прызналі цацкай года ў Польшчы



Самазвал кобрыньскай кампаніі “Палессе” прызнаны цацкай года-2017 у Польшчы, паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.

Конкурс ладзіць адзін з буйных польскіх інтэрнэт-сайтаў. Яго мэта — дапамагчы бацькам у выбары найбольш якасных цацак і прадметаў для дзяцей. Кобрынскае прадпрыемства атрымала ўзнагароду ў катэгорыі “Цацкі для пяску”.

Навінкі рынку тэставалі не толькі эксперты, але таксама дзеці ды іх бацькі. У фінале конкурсу журы ацэньвала 97 цацак, але перамагла машынка з Берасцейшчыны.

Кампанія „Палессе” — найбуйнейшы ў Беларусі вытворцам пластмасавых цацак. Яе прадукцыя экспартуецца больш чым у 50 краін свету.