У Берасці з’явіўся мурал у 105 квадратных метраў
Чарговая славутасць з’явілася ў Берасці — мурал на вуліцы Брэсцкіх Дывізій, недалёка ад чыгуначнага вакзала. Гэта самы вялікі на сёння ў горадзе насценны жывапіс — 105 квадратных метраў.
Аўтар мурала — вулічны мастак Максім Самасевіч, вядомы як Продак — менавіта так майстар падпісвае свае працы. Працы Максіма можна ўбачыць на сценах Берасця, Віцебска і Магілёва.
Паводле БелаПАН