Пасол Расеі: Нашыя вайскоўцы пакінуць Беларусь адразу пасля вучэнняў



Аляксандр Сурыкаў, пасол Расеі ў Беларусі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску, што яму нават сорамна за некаторыя СМІ з-за «кульбітаў вакол вучэнняў «Захад-2017». Ён афіцыйна заявіў, што ўсе 3 000 расейскіх вайскоўцаў, што возьмуць удзел у вучэннях у верасні, адразу пакінуць Беларусь пасля завяршэння «Захаду-2017».

Вось калі стаяла пытанне пра вывад беларускіх вайскоўцаў, калі вучэнні праходзяць на расейскім баку, што яны акупіруюць Расею? Ды ніколі не стаяла. Тое ж самае і тут. Гэта планавыя звычайныя вучэнні ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем. Пасля заканчэння гэтых вучэнняў войскі адразу ж выводзяцца. Яны завозяцца толькі на час вучэнняў.

Нагадаем, у вучэннях на беларускай тэрыторыі плануецца задзейнічаць 13 000 вайскоўцаў. Расея і Беларусь заяўляюць пра абарончы характар вучэнняў, суседнія краіны Еўразвяза лічаць іх дэманстрацыяй моцы Крамля.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск