У ініцыятывы «Гайнаўка бегае» пачаўся новы летні сезон



«Калі карыстацца свабодным часам, дык толькі бегаючы» – такі прынцып ажыццяўляюць у Гайнаўцы. З 2010 года дзенічае там ініцыятыва «Гайнаўка бегае».

Калектыў ствараюць людзі рознага ўзросту, якіх аб’ядноўвае любоў да бегу, у тым ліку да адпаведных спартыўных спаборніцтваў. Зараз група налічвае каля 50 асобаў з Гайнаўкі ды ваколіц.

Кажа сябра калектыву Яўгенія Артэм’юк:

– Мы разам ездзім на спаборніцтвы. Адзін аднаго падтрымліваем. Калі чатыры гады таму я далучылася да гэтай групы, то тут было можа 8-10 чалавек. Кожны год нас робіцца больш. І нас ужо каля 50 чалавек. Я ўжо ў трох марафонах удзельнічала – У Познані, Кракаве і Варшаве. Ездзім па ўсёй Польшчы. Варта да нас прыходзіць і разам з намі бегаць.   

Паўдзельнічаць у супольным беганні ў рамках ініцыятывы «Гайнаўка бегае» можна ў кожную сераду ў 17:10 ля першых збудаванняў па вуліцы Цэльнай у Гайнаўцы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара