„Сейбіт” атрымаў у Кіеве адразу дзве ўзнагароды
На Міжнародным кінафестывалі „Пакроў” у Кіеве, дакументальны фільм „Сейбіт” беластоцкага тэлежурналіста і рэжысёра Юрыя Каліны атрымаў адразу дзве ўзнагароды.
Пра гэта з украінскай сталіцы паведаміў сам лаўрэат Юрый Каліна:
– Толькі ўчора закончыўся Міжнародны фестываль праваслаўнага кіно „Пакроў”, тут я быў з фільмам “Сейбіт”. Фільм атрымаў дзве ўзнагародны, перш за ўсё – гэта ўзнагарода за лепшыя здымкі, аўтар здымкаў Раман Васілюк і Кшыштаў Венцкоўскі з Польскага тэлебачання ў Беластоку. Мяне таксама ўзнагародзілі за лепшую рэжысуру.
У сёлетнім фестывалі праваслаўных фільмаў спаборнічалі некалькі дзясяткаў карцін з Украіны, Расеі, Беларусі і Польшчы. Раней, шэраг узнагародаў на міжнародных фестывалях рэлігійнай кінематаграфіі атрамаў іншы фільм Юрыя Каліны „Архімандрыт”, які апавядае пра заснавальніка першага ў Польшчы скіта – айца архімандрыта Гаўрыіла.
[youtube id=”3lOXp6ndnpA&list=PLLxQpYG35cp33vUQ6h620ysrQW4805X1u”]
„Сейбіт”, дак. фільм Юрыя Каліны.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя