На мадэрнізаваных дарогах дазволена хуткасць 120 км. у гадзіну
На некаторых участках аўтатрас 1 катэгорыі ў Беларусі дазволена ездзіць з хуткасцю 120 км. у гадзіну. Змены хуткаснага рэжыму датычыць усёй працягласці дарог Менск-Гомель, Менск-Магілёў, Менск-Дзяржынск, а таксама ўчасткаў трасы Менск-Гародня.
Гомельскі кіроўца Леанід Судаленка вітае такую ініцыятыву Міністэрства транспарту і камунікацыяў.
– Той факт, што будуць ездзіць 200 км. у гадзіну, выбачайце мяне, гэтая дарога не прыстасаваная для такой хуткасці. Для такой хуткасці, як 180-200 павінна быць пяць-сем палос. Напрыклад, у Германіі ёсць такія ўчасткі, дзе хуткасць не абмежаваная, там сам кіроўца выбірае хуткасць. Хоча ляцець 250, ён і ляціць 250.
Дазвол на павелічэнне хуткасці на мадэрнізаваных аўтадарогах пачаў дзейнічаць з 10 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя