Ратавальнікі правялі практычныя заняткі для дзяцей
На Берасцейшчыне супрацоўнікі рэгіянальных аддзяленняў Міністэрства надзвычайных спраў (МНС) праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы з падлеткамі ды іх бацькамі.
У Берасці ратавальнікі збіраюць бацькоў на адмысловыя зборы ва ўстановах адукацыі ў межах агульнанацыянальнай акцыі “Разам за бяспеку”. Бацькоў заклікаюць быць пільнымі і засцерагаць дзяцей ад небяспекі.
А ў Пінску адбываюцца практычныя сустрэчы са школьнікамі, дзе ім дэталёва тлумачыцца аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях, адзначыў інспектар-выратавальнік Андрэй Вербановіч:
– З гарадскім аддзелам адукацыі, а таксама раённым аддзелам адукацыі ў дзіцячых установах былі праведзеныя ўрокі. Асаблівая ўвага звярталася на паводзіны дзяцей у эстрымальных умовах на пажары, на вадзе, а таксама пры знаходжанні выбуховых прадметаў. Дзецям было прадэманстравана, як працуе падраздзяленне МНС.
Такія меры неабходныя, бо як паказвае статыстыка пажараў, амаль у чвэрці выпадкаў надзвычайную сітуацыю правакуюць падлеткі. Летась на пажары загінула 20 дзяцей.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя