У Вільні з канцэртам выступіў грэка-каталіцкі хор з Менску „Прасфара”
Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з канцэрту духоўнай музыкі ў Вільні, дзе выступіў грэка-каталіцкі хор „Прасфара”.
Канцэрту папярэднічала Боская Літургія на беларускай мове, якую адслужылі архімандрыт Сяргей Гаек МІС (Апостальскі візітатар «ad nutum Sanctae Sedis» для грэка-каталікоў Беларусі ) і протапрасьвітар Яўген Усошын.
Пасля Боскай Літургіі адслужылі паніхіду за Сяргея Вітушку з нагоды 5-ай гадавіны з дня смерці.
Здымкі Змітра Карачуна і Ганны Русінавай