Праваслаўныя Бельска Падляшскага святкавалі дзень сваёй нябеснай заступніцы
У Бельску Падляшскім прайшлі святкаванні ў гонар Бельскай іконы Божай Маці. З 9 гадзіны ў Прачысценскай царкве, дзе на штодзень знаходзіцца цудадзейная ікона, сабраліся вернікі ўсіх бельскіх праваслаўных прыходаў. Адтуль Бельская іконы Божай Маці была пранесена хрэсным ходам вуліцамі горада ў царкву св. Міхаіла Архангела. Там, на палявым алтары, прайшла Святая Літургія, якую ўзначаліў супраскі епіскап Рыгор:
— Мы кланяемся скрабу бельскай зямлі, бельскай іконе Маці Божай Адзігітрыі. Адзігітрыя — значыць «паказваючая шлях». Там, дзе ёсць святыня, калі мы предстоім перад ёй, калі мы абыходзім горад са святыняй, Госпад ахінае нас горад, асвятляе і дае сілу.
Пасля богаслужбы Бельская ікона Божай Маці, якую больш за 500 гадоў таму Бельску падарыла жонка Аляксандра Ягелончыка, каралева Алена, вярнулася хросным ходам у Прачысценскую царкву. Святкаванні завершыць першая эдыцыя Фестывалю царкоўнай музыкі “Пад апекай Багародзіцы”, які пройдзе ў Прачысценскай царкве. Пачатак у 18.00.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара