«Зорныя камяні» прэзентавалі ў сталічнай кнігарні «Светач»



Ці існавалі на беларускіх землях старажытныя каменныя абсерваторыя кшталту Стоўнхэнджа? На гэтае і іншыя пытанні, звязаныя з астраархеалогіяй, дае адказы кніга «Зорныя камяні», якую днямі прэзентавалі ў сталічнай кнігарні “Светач”.

Гаворыць аўтар Ілля Бутаў:

— Гэтая кніжка прысвечана праблемам астраархеалогіі і культавым камяням і комплексам, якія магчыма маюць астранамічную арыенціроўку. Гэтыя камяні з рысункамі з’явіліся задоўга да хрысціянства, ім магчыма некалькі тысяч гадоў. Яна першая, фактычна не толькі ў Беларусі, але ва ўсім СНД кніга, якая закранае праблематыку сувязі камянёў з лункамі сузор’ямі з зорным небам і рухамі планет. 

У кнізе аўтар не толькі абагульніў ужо вядомыя навуцы факты. Ён шырока выкарыстаў матэрыялы ўласных экспедыцый і астранамічных назіранняў, праведзеных у межах праекту «УфаКам», на месцы знаходжання «зорных камянёў».

 

Максім Клімковіч, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтара