Сям’ейныя эстафеты ў Бельску Падляшскім



На спартыўнай пляцоўцы ля комплексу школ імя Яраслава Кастыцэвіча № 3 прайшлі «Сям’ейныя эстафетныя забегі за кубак дырэктара школы». У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды, складзеныя з трох членаў сем’яў. «Такія забегі нас аб’ядноўваюць ды падтрымліваюць здаровы лад жыцця», — кажуць удзельнікі:

Найлепш усім разам бегаць, усім разам нета рабіць, тады забава найцікавейшая. Заўсёды трэба старацца як мага больш актыўна праводзіць час усёй сям’ёй. Гэта найважнейшае.

Каб усе неяк сустрэліся разам і каб убачыць, прабяжыш ці не.

Таму што спорт — гэта здароўе.

Усе, і дзеці і бацькі, і знаёмыя і незнаёмыя, — так мы таксама можам пазнаёміцца, наблізіцца адно да аднаго.

Мерапрыемства мае адкрыты характар, таму ўдзел у ім прымалі бацькі з вучнямі з розных мясцовых школ. Спаборніцтвы прайшлі ў катэгорыях: І-ІІІ класы пачатковай школы, ІV-VI класы пачатковай школы, ды ў катэгорыі гімназіі.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара