У Мадрыдзе прадставяць пераклады Багдановіча



Творы Максіма Багдановіча пераклалі на іспанскую мову. Ужо ў аўторак пераклад прадставяць у Мадрыдзе. Чакаецца, што ў прэзентацыі возьмуць удзел высокія госці са свету палітыкі і культуры, прыехаць мае таксама і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Пераклад быў зроблены Анхелай Эспіносай дзякуючы аднаму іспанскаму выдавецтву.

Сама паэтка прызнаецца, што вершы беларускага класіка – гэта толькі пачатак:

Гэтае выдавецтва зусім маленькае. Там працуюць муж і жонка. Жонка – беларуска, муж – іспанец. Яны плануюць серыю кніг «Спадчына». Там будзе і паэзія, і проза. І яны хочуць, каб я таксама працавала з імі: спачатку каб пераклала самых важных беларускіх класікаў, а пасля ўжо нават сучасных аўтараў.

Наколькі вядома, пераклад Анхелы Эспіносы – гэта першы зборнік вершаў Максіма Багдановіча на іспанскай мове.

Нагадаем, што іспанская мова карыстаецца попытам далёка за межамі Еўропы, а ўсяго на гэтай мове размаўляе каля паўмільярда чалавек.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава