Беларусь – Новая Зеляндыя – 1:0
Беларускія футбалісты ўзялі верх у таварыскім матчы з дружынай Новай Зеляндыі – 1:0. Сустрэча прайшла ў Менску на стадыёне „Трактар”. Каманда з краіны птушкі ківі рыхтуецца да Кубку канфедэрацый, розыгрыш якога пройдзе неўзабаве ў Расеі і правяла невялікую гастроль па Еўропе.
Першы тайм прайшоў сумнавата з невялікай перавагай беларускай зборнай. У другой палове гэтая перавага стала больш выразнай. Пераможны мяч быў забіты на 47-й хвіліне. Выразаным навесам Ігара Бурко пасля розыгрышу кутняга скарыстаўся абаронец Дзяніс Палякоў. Далей беларусы маглі павялічыць перавагу, але ім забракла ўдалага заваяршэння. У цэлым вынік сустрэчы можна лічыць справядлівым.
Беларускае Радыё Рацыя
