Еўракваліфікацыя набрала разгон
Паядынкі трэцяга тура адборавага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы-2016 прайшлі ў трох кваліфікацыйных групах. Першым завяршыўся матч камандаў групы А ў Астане паміж зборнымі Казахстана і Чэхіі. Госці працягнулі сваю пераможную серыю, святкаваўшы трэцюю вікторыю запар – 4:2. У першым туры Чэхія перайграла ў Празе нідэрляндскіх футбалістаў з лікам 2:1, затым з такім жа лікам адолела ў Стамбуле турэцкую дружыну. У гэтай групе ісляндцы прымалі у Рэйк’явіку зборную Нідэрляндаў і перамаглі з лікам 2:0. Дубль аформіў Гілфі Тор Сігурдсан. Зборная Латвіі згуляла ўнічыю з камандай Турцыі. Сустрэча, якая праходзіла ў Рызе на стадыёне «Сконта», завяршылася з лікам 1:1.
З іншых матчаў адзначым буйную перамогу футбалістаў зборнай Харватыі над Азербайджанам 6:0. Дубль аформіў Іван Перышыч. Зборная Італіі на выездзе з мінімальным лікам перамагла каманду Мальты. Адзіны гол у сярэдзіне першага тайма забіў Грацыяна Пеле. Нарвежцы і балгары выяўлялі мацнейшага ў Осла. Сустрэча скончылася з лікам 2:1 на карысць скандынаўскай зборнай. Зборная Босніі і Герцагавіны прымала каманду Бельгіі – нічыя 1:1. Футбалісты Уэльса ў хатнім матчы ў Кардыфе абыгралі гасцей з Кіпра з лікам 2:1. Зборная Ізраіля прадказальна набрала тры ачкі ў гасцях у зборнай Андоры, перайграўшы гаспадароў поля з лікам 4:1. Хет-трык у складзе ізраільцян запісаў на свой рахунак нападнік Амар Дамар.
Беларускае Радыё Рацыя