У Гайнаўцы паказалі спектакль «Рамэа і Джульета» па-беларуску
У Беларускім музеі паказалі адаптацыю «Рамэа і Джульеты» – класічнага твора аўтарства англійскага пісьменніка Уільяма Шэкспіра. Беларускую адаптацыю прадставілі маладыя акцёры з тэатральнай групы, згуртаванай пры мясцовым Беларускім музеі. Рэжысёркай спектаклю ды аўтаркай адаптацыі з’яўляецца Яанна Стэльмашук-Троц:
– Сюды, у Беларускі музей у Гайнаўцы, прыходзяць вельмі цікавыя асобы, здольныя маладыя людзі. І я падумала, што варта было б паспрабаваць паставіць такога вялікага класіка. Цікава было, як гэты твор загучыць па-беларуску. Пераклад тэксту ўжо быў зроблены Кандратам Крапівой, але хацелася перакласці яго і на нашу культуру, традыцыю, таму ў гэтым спектаклі з’явіліся нашы песні, наша музыка, сцэнаграфія.
Спектакль у Беларускім музеі паказалі 2 разы. Ён сабраў шмат воплескаў і пазітыўных рэцэнзій.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара