Менскае „Дынама” – апошні чвэрцьфіналіст Кубку Беларусі



Футбалісты менскага „Дынама” сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі па футболе. У заключным матчы 1/8 фіналу кубкавага турніру дынамаўцы гулялі ў Магілёве супраць мясцовага „Дняпра” і перамаглі з мінімальным лікам 1:0. Пераможны гол у актыве ўругвайца Эрнана Фігерэда, які вызначыўся на 50-й хвіліне сустрэчы. Раней у чвэрцьфінал прабіліся два прадстаўнікі першай лігі нацыянальнага чэмпіянату – „Граніт” з Мікашэвічаў і „Віцебск”, а таксама каманды вышэйшага дывізіёна – барысаўскі БАТЭ, берасцейскае „Дынама”, салігорскі „Шахцёр”, бабруйская „Белшына” і гарадзенскі „Нёман”.

Беларускае Радыё Рацыя