Пачаўся прыём заявак на ўдзел у роварным марафоне „Суседзі-2017”



Пачаўся прыём онлайн-заявак на ўдзел у роварным марафоне аматараў „Суседзі-2017”. Традыцыйна ён пройдзе ў беларускай частцы Аўґустоўскага каналу. Арганізатары абяцаюць, што для ўдзельнікаў будуць прапанаваныя маршруты рознай працягласці: ад сямі да шасцідзесяці пяці кіламетраў. Летась колькасць удзельнікаў была каля сямі сотняў чалавек. Сярод іх шмат было і гасцей нашае краіны.

Кажа галоўны суддзя спаборніцтваў Іван Найдзёнаў:

– Геаграфія кожны год пашыраецца. З Аўстраліі былі людзі, з Заходняй Еўропы, з Амерыкі. Гэта адзіночныя ўдзельнікі, але ж геаграфію пашыраем кожны год. Удзельнікі з Польшчы заўсёды чакаюць наш марафон, камплектуюцца групы. Апошні раз группа склалалася больш за сто чалавек, сярод іх удзельнікаў было каля 80. Год прайшоў. У нас цяпер ужо бязвізавы рэжым. І я гляджу, што шмат прыязджае турыстаў без візаў.

Традыцыйна старт міжнароднага аматарскага роварнага марафону „Суседзі” пачнецца ад шлюзу „Дамброўка” Аўгустоўскага каналу Гарадзенскага раёна 15-га ліпеня.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя