Справа 1960 г. “КГБ СССР супраць ЦРУ. Частка 2. Беларускі след”



Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі СССР называлі “узброеным атрадам Партыі”. Зброя гэтага атраду накіроўвалася найперш супраць ворагаў ідэалагічных. Іншых ворагаў у хрушчоўска-брэжнеўска-андропаўскую эпоху ў камуністаў ужо не заставалася – прынамсі, усяродзіне СССР. Усе ідэалагічныя ворагі ўсярэдзіне краіны, паводле кіраўніцтва КГБ, былі патэнцыйнымі дыверсантамі, запраданцамі і шпегамі  ЦРУ і амерыканскай ваеншчыны. 

Мінулым разам я расказваў пра спецпадручнік “Амерыканская выведка”, па якім у Вышэйшай Школе КГБ CCCР навучаліся цэлыя пакаленні савецкіх контрвыведнікаў. Нямала старонак у гэтым падручніку прысвечана і найбольш паслядоўным і прынцыповым ворагам савецкай улады – нацыяналістам.

У тым ліку і беларускім.

Яшчэ за сталінскім часам савецкая прапаганда вынайшла няхітры прыём: кожнага, нязгоднага з палітыкай Масквы, абвяшчаць “фашыстам”, “памагатым гітлераўскай Германіі” і нават “карнікам”. Гэты прыём, які ўздзейнічаў найперш на эмоціі, выявіўся настолькі эфектыўным, што з цягам часу ў Маскве і самі паверылі ў тое, што ўсе без выключэння нацыяналісты, у тым ліку і беларускія, палілі безабаронныя вёскі разам з жыхарамі і вешалі бязвінных савецкіх патрыётаў.

Так, прынамсі, сведчыць падручнік для факультэта контрвыведкі Вышэйшай Школы КГБ СССР:

Из раздела «Участники антисоветских зарубежных организаций на службе американской разведки»

 (…)

В 1948 году под воздействием американских правящих кругов была создана так называемая “Белорусская народная рада”, центр белорусских буржуазных националистов, ставящий своей задачей объединение всех белорусов эмиграции (…) Чтобы иметь представление о политической лице людей, составляющих верхушку белорусской       эмиграции, достаточно сказать, что (…) Кунцевич был одним из главарей террористической банды «Народная самопомощь», которая организовывала карательные экспедиции против советских партизан. Бывший офицер царской и польской армии Кушель возглавлял вооруженные отряды карателей (…)

 Няма аніводнага дакумента, які пацьвяджае, што “Беларуская Народная Рада” была створаная менавіта пад ўздзеяннем амерыканскіх уладных колаў. У тых жа архівах былога КГБ СССР, прынамсі, тае часткі, якая даступная для вывучэння ва Украіне, няма аніводнага дакументальнага сведчання пра нейкія карныя акцыі “Беларускай народнай самапомачы” (ці “Беларускай Краёвай Абароны”) супраць мірнага насельніцтва  — адно галаслоўныя дэкларацыі. Але багата інфармацый пра марадзёрствы, згвалтаванні і знічтажэнне цэлых беларускіх вёсак дыверсійнымі групамі НКВД, засылаемых з Масквы пад выглядам “мясцовых партызанаў – народных мсціўцаў”.

Паводле падручніка для контрвыведнікаў, усе беларускія нацыяналісты, якія ўцяклі  ад справядлівай кары НКВД, неадкладна паступілі ў спецшколы амерыканскай выведкі, каб стаць шпегамі ЦРУ.

Што гэта былі за школы і як тых шпегаў там рыхтавалі?

Из раздела «Разведывательно-диверсионные школы»

 Имеющиеся в распоряжении Комитета Государственной Безопасности разведывательные и иные проверенные сведения дают более или менее полное представление о деятельности ряда разведывательных школ, в которых американская разведка готовит агентуру для заброски в Советский Союз. 

Основные центры подготовки агентуры в Западной Германии находятся в Мюнхене, Франфуркте-на-Майне и прилегающих к ним городах (…)

Обучение ведется по изолированным группам (…) Группы формируются по национальному признаку (русские, украинцы, белорусы…) Члены групп знают друг друга только по кличкам. Категорически запрещаются всякие расспросы и разговоры о прошлом и будущем (…)

Особое значение предается идеологической обработке обучаемых. Их постоянно заставляют слушать передачи «Голос Америки»

(…)

Яшчэ адной крыніцай, адкуль рыцары плашча і кінжала з Лэнглі вербавалі агентуру, з’яўляліся шэраговыя беларусы, багата якіх атабарылася ў Заходняй Еўропе, ЗША і Канадзе яшчэ да Першай сусветнай вайны. Ва ўмовах браку працоўнай сілы ў пасляваеннай БССР улады ўсяляк агітавалі такіх беларусаў да рэпатрыяцыі – найперш праз кагэбэшную газету “За вяртанне на Радзіму” (цяпер “Голас Радзімы”). Але ж усе рэпатрыянты-беларусы, на думку кіраўніцтва КГБ, былі патэнцыйнымі шпегунамі ЦРУ…

Из раздела «Общая характеристика каналов проникновения агентуры американской разведки в СССР»

(…)

 Опыт борьбы с подрывной деятельностью американской разведки в послевоенное время показал, что массовая репатриация и реэмиграция советских граждан из-за границы была использована противником в качестве легального канала заброски своей агентуры в СССР.

(…)

Агенту, завербованному из среды перемещенных лиц, при возвращении на родину ничего в сущности не надо придумывать. Чаще всего он правдиво рассказывает о себе все, что с ним произошло. Ему надо лишь скрыть факт его вербовки противником, а если вербовка произошла в достаточно консперативных условиях, то скрыть его факт нетрудно (…)

Считая, что давно оторванные от родины и одурманенные антисоветской пропагандой люди из боязни ответственности за свое согласие сотрудничать с американской разведкой никогда об этом не расскажут, американские разведчики рассматривают сам факт вербовки как достаточно действенное закрепляющее средство (…)

А таму да кожнага без выключэння рэпатрыянта адразу пасля вяртання на Радзіму і дбайных спецправерак трэба было замацоўваць некалькі агентаў-інфарматараў, якія б рэгулярна давалі справаздачы: чым такі рэпатрыянт жыве, як хутка прасякаецца ён самай перадавой у свеце савецкай ідэалогіяй і ці не хочуць ён, — крый Божа! — павярнуцца ў капіталістычныя джунглі?

Кожны крок кантраляваць! Усе прыбыткі і выдаткі – кантраляваць! Ліставанне са сваякамі на Захадзе – пад самы пільны кантроль!

Из раздела «Выявление лиц, подозрительных в причастности к агентуре американской разведки»

(…)

 Если, например, оперативному сотруднику поручена агентурная работа среди какой-то группы реэмигрантов, приехавших из капиталистических стран, то его задача состоит в том, чтобы выявить среди тех, кто, находясь за границей, участвовал в антисоветских организациях, общался с полицией, чей выезд в СССР сопровождался подозрительными обстоятельствами. Внимание должно быть обращено и на таких лиц, которые по прибытии в Советский Союз ведут подозрительный образ жизни, стремясь разъезжать по стране (…)

Ценные сведения могут быть получены в результате изучения материалов службы ПК, позволяющий установить характер переписки подозреваемых лиц (…)

Задача дальнейшей агентурной разработки лиц, причастных к американской разведке, состоит уже в том, чтобы разоблачить их и обезвредить (…)

У падручніку падаецца і ўзоры ўдалых выкрыццёў беларускім КГБ шпегаў і дыверсантаў…

Из раздела «Организация розыска и захвата шпионов-нелегалов»

(…)

 В этом плане хорошим примером является использование агента КГБ при СМ Белорусской СССР «Волкова». Агент был завербован еще в годы войны и участвовал в разработке белорусских националистов. При ликвидации подполья он был удачно выведен из разработки и сумел сохранить доверие враждебной среды. В соответствии с выработанной линией дальнейшего поведения «Волков», оставаясь в тени, постепенно установил связь и сблизился в родственниками активных белорусских националистов, находящихся за кордоном.

Однажды к Волкову, проживавшему в Минске, неожиданно явился неизвестный и заявил, что он приехал по рекомендации одной своей родственницы и рассчитывает на его помощь. О себе прибывший сообщил, что он заброшен в СССР на самолете со специальным заданием американской разведки и закордонного центра белорусских националистов, и просит «Волкова» помочь ему в этом (…)

Как только неизвестный покинул квартиру, «Волков» сразу же предпринял шаги к установлению связи с оперативным работником. Оперативного работника на месте не оказалось. Тогда «Волков» по телефону связался с другими сотрудниками и был немедленно принят. «Волков» рассказал о посещении его неизвестным и сообщил приметы. По этим приметам приезжий был опознан и под благовидным предлогом задержан бригадой наружного наблюдения на вокзале (…)

“Невядомы”, які наведаў “агента Волкава” на менскай кватэры – імаверна, Цімох Вострыкаў. А “агент Волкаў”, пра якога з такім захапленнем паведамляецца ў кагэбэшным падручніку для контрвыведнікаў – Леанід Барысаглебскі, былы сябра Беларускага студэнцага саюза і актывіст вызвольнага руху, які добраахвотна стаў агентам КГБ БССР…

* * *

Даўно не існуе ані Савецкага Саюза, ані Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі пры Савеце Міністраў СССР. Замест БССР паўстала Рэспубліка Беларусь – хай пакуль што і не настолькі незалежная ад Масквы, як таго вымагае здаровы глузд. Але ж беларускія нацыяналісты, якія акурат і дэкларавалі сваёй мэтай беларускі суверэнітэт, па-ранейшаму называюцца ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь выключна “фашыстамі” і “карнікамі”.

Не выключаецца, што цяперашнія кіраўнікі тых афіцыйных беларускіх СМІ у свой час акурат і навучаліся па падручніках для Вышэйшай Школы КГБ СССР.

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся пра сапраўднага Робін Гуда, які змагаўся супраць савецкай улады ва ўкраінска-беларускім сумежжы напачатку трыццатых гадоў.

[Not a valid template]Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 542