Мілітарны пікнік „Місія ўсход” пад Беластокам



Выбухі, стрэлы, узбраенне розных часоў і рэканструкцыі баёў. У Агароднічках, што каля Беластока, праходзіць мілітарны пікнік „Місія ўсход”.

На 60-ці гектарах раскінуліся вайсковыя гарадкі розных часоў, дзе польскія, савецкія, нямецкія жаўнеры, а таксама вікінгі ды іншыя, прадстаўляюць інсталяцыі ды ладзяць сцэнкі.

Сярод госцей фестываля прысутнічаюць і тры рэканструкцыйныя групы з Беларусі.

Андрэй Шульга з групы “Абаронцы  Айчыны”:

– Мы ўжо другі год сюды прыязджаем, у мінулым годзе былі, нам спадабалася. У гэтым годзе нас запрасілі, мы таксама прыехалі.

РР: А якое войска прадстаўляеце?

– Савецкае войска, якое было сфармаванае ў 1920 годзе.

Мілітарны пікнік „Місія ўсход” працягнецца да вечара нядзелі.

[Not a valid template] 

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара