Спынена крымінальная справа супраць Шарэндаў
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумент з Упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці — крымінальны пераслед у дачыненні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены.
У дакуменце за подпісам селедчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены пераслед па крымінальнай справе.
Крымінальная справа супраць іх была пачатая за вывешванне ў Берасці расцяжкі, якая, паводле экспертызы, «цынічна зневажала» кіраўніка дзяржавы, паведамляе svaboda.org.