Прысуд „тэрор-машыне” пакінулі без зменаў
Калегія Вярхоўнага суда не задаволіла апеляцыйнай скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда жыхара Віцебска Станіслава Ганчарова, вядомага пад мянушкай „тэрор-машына”.
Ганчароў, які ваяваў у зоне АТА ва Украіне добраахвотнікам у палку „Азоў”, быў арыштаваны пасля вяртання ў Беларусь у 2016 годзе і асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі.
Хлопца прызналі вінаватым у рабаўніцтве ў складзе групы, раздзіманні расавай і нацыянальнай варожасці, захоўванні парнаграфіі з мэтай распаўсюду і злосным хуліганстве.